З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Віншую з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Будучы Асноўным законам краіны, Канстытуцыя з’яўляецца ядром ўсёй прававой сістэмы, яна засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці нашай дзяржавы і грамадства.

Жадаю ўсім грамадзянам нашай краіны моцнага здароўя, дабра, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны!

 

З павагай,

начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама

Арцём Сяргеевіч Камалыеў