Прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні

У краіне праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Магчымасцю датэрміновага галасавання скарысталіся кіраўніцтва і супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, упраўлення прымусовага выканання, загсаў і архіўных устаноў.

Датэрміновае галасаванне – гэта добрая магчымасць для грамадзян наведаць выбарчыя ўчасткі ў зручны час, зрабіць свой выбар у спакойным і камфортным рэжыме. Нагадаем, што яно працягнецца да 24 лютага. У адзіны дзень галасавання, 25 лютага, выбарчыя ўчасткі для галасавання будуць працаваць з 08:00 да 20:00.