Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года №157. Першая Канстытуцыя Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) была прынята на I з’ездзе Саветаў Беларусі 3 лютага 1919 года.
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама сардэчна віншуе ўсіх гамяльчан з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя з’яўляецца падмуркам дзяржаўнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, які гарантуе пэўную абарону праў і свабод грамадзян.
Важна памятаць, што стваральная праца ўсіх грамадзян нашай краіны і няўхільнае выкананне канстытуцыйных прынцыпаў дазволіць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы, умацуе гістарычныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці беларускага народа.
Шчыра жадаем усім міру, дабра, поспехаў у працы, моцнага здароўя, шчасця і новых дасягненняў на карысць Радзімы.