26.02.2026
Судовыя выканаўцы напісалі рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове
Супрацоўнікі органаў прымусовага выканання з Мазыра далучыліся да штогадовай рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Акцыю падрыхтавалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура».
Мэта акцыі - падтрымаць цікавасць да беларускай мовы, павысіць узровень моўнай адукацыі і граматнасці, а таксама аб’яднаць аматараў роднага слова. Дыктоўка дазваляе ўдзельнікам праверыць свае веды, успомніць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, а галоўнае, адчуць сябе часткай супольнасці, якой неабыякавы лёс беларускай мовы.